Reform.news

Хлебазавод гарэў у Жлобіне

Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 09:44

https://reform.news/be/hlebazavod-garje-u-zhlobine/

У Жлобіне адбыўся пажар на хлебазаводзе.

Як паведамілі ў МНС, выклік паступіў уначы. На месцы ратавальнікі выявілі моцнае задымленне ў аднапавярховым будынку. Пажар ліквідавалі.

У выніку здарэння пашкоджаныя газавая печ, дах, вентыляцыйныя трубы, закураныя сцены і столь.

Ніхто не пацярпеў. 15 работнікаў самастойна пакінулі будынак.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Рэклама

Пакінуць адказ