У Польшчы правяраюць інфармацыю пра магчымы замах на прэм’ера і міністра абароны
Рэдакцыя Reform.news · 11 кастрычніка 2026, 13:02
https://reform.news/be/u-polshchy-pravjarajuc-infarmacyju-pra-magchymy-zamah-na-prjem-era-i-ministra-abarony/У Польшчы пачалі праверку інфармацыі пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша. Пра гэта паведаміла ў X прэс-сакратар польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Караліна Галецка.
“У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла ў паліцыю Польшчы пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Дональда Туска, а таксама на віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша, міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, а таксама міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Семоняк аддалі распараджэнне аб пачатку дзеянняў па гэтым пытанні”, – напісала Галецка.
Прызначана нарада прадстаўнікоў падпарадкаваных МУС службаў, у тым ліку паліцыі і Дзяржаўнай службы аховы, а таксама супрацоўнікаў Агенцтва ўнутранай бяспекі.
