Reform.news

У Мінску прэзентавалі пераклад рамана Булгакава «Майстар і Маргарыта» на беларускую мову

Рэдакцыя Reform.news · 14 снежня 2025, 14:49

https://reform.news/be/u-minsku-prjezentavali-peraklad-ramana-bulgakava-majstar-i-margaryta-na-belaruskuju-movu/

У суботу, 13 снежня, у кінатэатры «Піянер» адбылася прэзентацыя новага беларускага перакладу рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».

Перакладчык кнігі – Павел Касцюкевіч.

Павел Касцюкевіч падпісвае пераклад рамана Булгакава “Майстар і Маргарыта”. Фота: сацсеткі

Падчас прэзентацыі паказалі фільм «Максім Гарэцкі» студыі Уладзіміра Бокуна. Арганізатары патлумачылі выбар стужкі тым, што Гарэцкі, па-першае, быў перакладчыкам рускай савецкай літаратуры. А па-другое, дакументалісты, ствараючы вобраз празаіка і перакладчыка, яскрава перадалі атмасферу грамадскага жыцця савецкіх гарадоў 20-30-х гадоў, часу дзеяння рамана «Майстар і Маргарыта».

Выданне перакладу арганізавала «Акадэмкніга», «Майстра і Маргарыту» па-беларуску цяпер можна набыць у гэтай кнігарні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ