У Мінску не адмаўляюцца ад планаў дабудаваць метро да Зялёнага Луга

Навіны
Фото: "Минскметрострой"

Планы дабудаваць трэцюю лінію метро да Зялёнага Луга застаюцца ў сіле. Аднак узвядзенне новых станцый адкладзена. Пакуль прыярытэтам будзе будаўніцтва чацвёртай лініі метро. Пра гэта ў эфіры СТБ расказаў першы намеснік дырэктара і галоўны інжынер інстытута «Мінскметрапраект» Георгій Пратасаў.

“Разлічваем дабудаваць усё ж да Зялёнага Луга гэтую трэцюю лінію. Праект гэты ёсць, проста горад вырашыў цяпер, што найбольш запатрабаваным будзе першы ўчастак чацвёртай лініі. Крыж мы на гэтым праекце не ставім. Кіраўнік дзяржавы ставіў перад намі задачу: забяспечыць транспартную даступнасць гарадоў-спадарожнікаў і інтэграваць гэта ў схему метро. Якраз вось станцыя «Лагойская» і магла б быць тым транспартна-перасадачным вузлом, які мог бы Лагойск падцягнуць”, – сказаў ён.

Чацвёртую лінію пачнуць будаваць ад станцыі “Плошча Бангалор” у заходнім напрамку.

“Я ўвесь час думаў, што першы ўчастак мы пачнём будаваць ад станцыі «Плошча Бангалор» у цэнтр, у бок станцыі «Акадэмія навук». Мы да гэтага рыхтаваліся. Але цяпер мы зразумелі, што найбольш запатрабаваным будзе супрацьлеглы напрамак. І цяпер мы праектуем першы ўчастак 4-й лініі ў бок вуліцы Харкаўскай”, – адзначыў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.