Фото: Минский метрополитен
Сёння ўначы на станцыі метро «Вакзальная» прайшлі сумесныя вучэнні метрапалітэна і сілавых органаў.
“Адпрацоўваліся дзеянні персаналу пры паступленні інфармацыі аб пагрозах бяспецы, парадак узаемадзеяння з праваахоўнымі органамі, а таксама захаванне мер асабістай бяспекі”, — распавялі ў прэс-службе метрапалітэна.
Мяркуючы з апублікаваных здымкаў, адпрацоўваліся розныя сітуацыі, у тым ліку абясшкоджванне патэнцыйна небяспечных прадметаў з дапамогай робатаў.