Міліцыя раскрыла аферу з «мёртвымі душамі» ў Бярозаўскім раёне

У Бярозаўскім раёне раскрыта афера з «мёртвымі душамі». У крадзяжы падазраецца 49-гадовы дырэктар мясцовага будаўнічага прадпрыемства.

Паводле версіі міліцыі, ён фіктыўна працаўладкоўваў падстаўных асоб, заключаючы з імі дагаворы падраду.

“У рэчаіснасці абумоўленае не выконвалася, у афіцыйныя дакументы ўносіліся ілжывыя звесткі, а заробак неіснуючых работнікаў прысвойваў фігурант”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Шкода перавысіла 100 тыс. рублёў. Яна часткова кампенсавана. Крымінальная справа расследуецца па артыкуле за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!