У Малдове ўпаў і выбухнуў дрон
Рэдакцыя Reform.news · 17 жніўня 2026, 20:14
https://reform.news/be/u-maldove-pa-i-vybuhnu-dron/17 жніўня ў паветраную прастору Малдовы заляцеў невядомы беспілотнік. Ён упаў каля вёскі Талмаз у Штэфан-Водскім раёне.
Паводле інфармацыі Мінабароны Малдовы, аб’ект быў выяўлены ў 17:37. Ён рухаўся ў напрамку Кучурган — Ціраспаль. Паветраную прастору на ўчастку закрылі на 15 хвілін.
Аб’ект знік з сістэм маніторынгу ў раёне населенага пункта Талмаз Штэфан-Водскага раёна. За 3 км ад Талмаза зафіксаваны выбух з узгараннем расліннасці.
