Reform.news

Горы солі, але не Салігорск: мінчане скардзяцца на бязмежжа камунальных службаў

Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 12:05

https://reform.news/be/gory-soli-ale-ne-saligorsk-minchane-skardzjacca-na-bjazmezhzha-kamunalnyh-sluzhba/

Ні снегу, ні галалёду ў Мінску пакуль няма, а тратуары і скрыжаванні ўжо белыя. У Threads множацца раздражнёныя пасты.

«Які абутак можа вытрымаць такое?» — пытаецца @tatsiana_leoni пад відэа, знятым каля дома на Маякоўскага, 31.

Кіроўца @alexander_kristalll паказвае начное скрыжаванне ў белых разводах: «Я ў а**е!!! Жывая соль на дарозе, вы што робіце?!»

Крыніца фота: threads.com/@alexander_kristalll

«Мінск ужо ўвесь засыпаюць соллю. Прычым у некаторых месцах проста горы солі. Што ўвогуле адбываецца? Хтосьці вырашыў знішчыць усё жывое ў горадзе?» – цікавіцца @allabuldova

Ні снегу, ні галалёду на вуліцы няма – навошта ж сыпаць соль? Дарожнікі называюць гэта прафілактычнай апрацоўкай: рэагент павінен легчы на пакрыццё да ападкаў, каб лёд не паспеў схапіцца з асфальтам. Тэхніка выязджае апрацоўваць дарогі за тры гадзіны да чаканага снегу, інею або пахаладання да адмоўных тэмператур, а сігналам служыць прагноз Белгідрамета. У гэтым сезоне пясок з рэцэптуры знік зусім: паводле разлікаў БелдарНДІ, хапае каля 15 г чыстай солі на квадратны метр — гэта хутчэй, танней і менш забівае ліўнёўкі.

Рэклама

Пакінуць адказ