Магілёўскі аблвыканкам рыхтуе прапанову па павелічэнні плошчы Дрыбінскага раёна. Пра гэта заявіў кіраўнік абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачэнка па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку.
Паводле слоў Ісачэнкі, Дрыбінскі раён будзе павялічаны за кошт зямель Магілёўскага, Шклоўскага і Горацкага раёнаў. Яго плошча вырасце на 10 тыс. га. У выніку раён наблізіцца па плошчы да сярэдняй для рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
Пасля ўзбуйнення ў Дрыбінскім раёне будуць працаваць не тры, а шэсць сельгаспрадпрыемстваў.
“Напрацоўкі ўжо ёсць. Ідзе дэталізацыя некаторых пытанняў. Я думаю, да канца тыдня будзем гатовы дакладваць гэта кіраўніку дзяржавы”, — заключыў Ісачэнка, перадае БелТА.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
