У Львове развітваюцца з загінулым беларускім добраахвотнікам Аляксеем Лазаравым

У Львове сёння развітваюцца з беларускім добраахвотнікам Аляксеем Лазаравым, які загінуў 19 студзеня падчас выканання баявога задання. Як паведаміла яго жонка Вераніка Яновіч, цырымонія пачалася ў 11:00 31 студзеня ў Гарнізонным храме святых Пятра і Паўла. Пасля гэтага на плошчы Рынак адбудзецца агульнагарадская цырымонія развітання.

Будзе арганізаваны трансфер да ўчастка 87 поля Пачэсных пахаванняў (вуліца Пасечная). Сям’я просіць не прыносіць штучныя кветкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!