У Літве па справах аб паветранай кантрабандзе праходзяць 90 чалавек

У Літве расследуецца 30 крымінальных спраў аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з дапамогай метэазондаў. Яшчэ па 20 справах суды ўжо вынеслі прысуды. Пра гэта паведаміла генпракурор краіны Ніда Грунскене.

«У цяперашні час у нас больш за 30 дасудовых расследаванняў, у якіх каля 90 чалавек прызнаны падазраванымі. Таксама ёсць справы, разгледжаныя ў судзе: на дадзены момант разгледжана 20 спраў, і больш за 30 чалавек прызнаны вінаватымі і асуджаны менавіта за кантрабанду цыгарэт на паветраных шарах», – сказала яна, перадае LRT.

Якія пакаранні былі прызначаны судамі, не ўдакладняецца.

Грунскене адзначыла, што ў гэтым годзе ўжо перахоплены 83 партыі кантрабандных цыгарэт, перапраўленых метэазондамі. Паводле яе слоў, найбуйнейшае расследаванне было распачата ў снежні.

«У цяперашні час у нас больш за 30 дасудовых расследаванняў, у якіх каля 90 чалавек прызнаны падазраванымі. Таксама ёсць справы, разгледжаныя ў судзе: на дадзены момант разгледжана 20 спраў, і больш за 30 чалавек прызнаны вінаватымі і асуджаны менавіта за кантрабанду цыгарэт на паветраных шарах», – распавяла яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!