Скриншот видео
На нафтабазе ў станіцы Палтаўскай у Краснаармейскім раёне Краснадарскага краю адбылося ўзгаранне ў выніку падзення абломкаў БПЛА. Пра гэта праінфармаваў кіраўнік раёна Аляксандр Харытонаў.
З-за пажару быў перакрыты рух па дарозе мясцовага значэння.
Гэта другі пажар на нафтабазе за апошнія дні. Папярэдні раз пасля налёту БПЛА яна гарэла 16 чэрвеня.
Мінабароны РФ сёння раніцай заявіла аб перахопе і знішчэнні 269 украінскіх беспілотнікаў.