Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў выказаўся пра сітуацыю вакол Венесуэлы. Ён назваў Каракас саюзнікам Масквы, пры гэтым заклікаў да стрыманасці, каб пазбегнуць непрадказальнага развіцця сітуацыі. Прадстаўнік прэзідэнта РФ не ўзгадаў ЗША.
“Венесуэла — наш саюзнік, наш партнёр. Мы маем пастаянныя кантакты, у тым ліку, вы ведаеце, кантакты на вышэйшым узроўні.
Мы бачым нагнятанне напружанасці ў рэгіёне, лічым гэта патэнцыйна вельмі небяспечным.
Мы заклікаем усе краіны рэгіёна да стрыманасці, каб пазбегнуць нейкага непрадказальнага развіцця сітуацыі”, — перадаюць РІА “Навіны”.
Нагадаем, у аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра блакаду падсанкцыйных нафтавых танкераў, што ідуць у Венесуэлу і з яе, а кажучы пра ўрад Нікаласа Мадуры, назваў яго тэрарыстычнай арганізацыяй.