У КР пройдуць слуханні па выніках дзейнасці Святланы Ціханоўскай

У Каардынацыйнай радзе адбудуцца слуханні кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай. Яны пройдуць у Варшаве 7 лютага.

Падчас слуханняў будзе прадстаўлена бачанне бягучай дзейнасці АПК, ключавыя прыярытэты на бліжэйшы перыяд, а таксама дадзены адказы на пытанні дэлегатаў КР.

«Слуханні з’яўляюцца механізмам дэмакратычнай падсправаздачнасці і адкрытага дыялогу паміж Аб’яднаным пераходным кабінетам і прадстаўнічым органам беларускіх дэмакратычных сіл — Каардынацыйнай радай», — адзначылі ў прэс-службе КС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!