У Каардынацыйнай радзе створана камісія па бюджэце
Рэдакцыя Reform.news · 6 жніўня 2026, 12:24
https://reform.news/be/u-kaardynacyjnaj-radze-stvorana-kamisija-pa-bjudzhjece/У Каардынацыйнай радзе створана камісія па бюджэце. Яна будзе займацца аналізам, маніторынгам і падрыхтоўкай заключэнняў па пытаннях прыняцця і выканання бюджэтных і расходных рашэнняў КР.
Ініцыятыва стварэння камісіі належыць кааліцыі «Латушка і Рух “За Свабоду”». Старшынёй абраны Дзмітрый Грыголай («Латушка і Рух “За Свабоду”»). Яго намеснік — Дзяніс Герасімчык («Воля»).
Камісія ствараецца для экспертнага суправаджэння бюджэтнага працэсу Каардынацыйнай рады, уключаючы падрыхтоўку праекта бюджэту, аналіз яго выканання і выпрацоўку рэкамендацый па ўдасканаленні бюджэтнай палітыкі і фінансавых працэдур.
