Прапанова старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен надаць Канадзе статус асацыяванага члена ЕС не накіравана супраць ЗША. Пра гэта заявіў прадстаўнік ЕК Олаф Гіл.
“Як учора ясна дала зразумець старшыня, прапанаванае ўмацаванне партнёрства з Канадай не накіравана супраць кагосьці канкрэтна, а служыць для ўмацавання агульнай сілы”, — сказаў ён журналістам у Бруселі.
Учорашняя прапанова Урсулы фон дэр Ляен выклікала рэзкую рэакцыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
“Калі яны зробяць гэта, і я палічу гэта варожым дзеяннем, я ўвяду вельмі сур’ёзныя пошліны або спыню гандаль з Еўропай па многіх пазіцыях. Калі яны зробяць гэта з добрых памкненняў, то нічога страшнага. Але калі гэта будзе варожае дзеянне, мы ўвядзём вельмі сур’ёзныя пошліны ў дачыненні да Еўропы”, — сказаў Трамп.
