Reform.news

У «ДНР» завочна судзілі каліноўца Глеба Гунько

Рэдакцыя Reform.news · 23 студзеня 2026, 18:20

https://reform.news/be/u-dnr-zavochna-sudzili-kalino-ca-gleba-gunko/

Вярхоўны суд «Данецкай народнай рэспублікі» вынес завочны прысуд байцу палка Каліноўскага Глебу Гунько. Ён атрымаў 13 гадоў калоніі.

21-гадовага Гунько прызналі вінаватым па артыкуле «ўдзел найміта ва ўзброеным канфлікце» (ч. 3 арт. 359 КК РФ).

«У судзе ўстаноўлена, што ў сакавіку 2022 года Гунько праз пагранічны пункт Польшчы прыбыў на тэрыторыю Украіны, дзе ў якасці найміта добраахвотна ўступіў у «Полк імя Кастуся Каліноўскага», прызнаны ў нашай краіне тэрарыстычнай арганізацыяй. Прайшоўшы ў Польшчы ваенную падрыхтоўку, ён быў забяспечаны асабістай агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, абмундзіраваннем і спецыяльным рыштункам. Пасля гэтага да кастрычніка 2022 года найміт удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. За незаконныя дзеянні ён атрымаў узнагароджанне ў памеры больш за 486 тыс. рублёў», — заяўляе пракуратура «ДНР».

Паведамляецца, што Гунько абвешчаны ў міжнародны вышук.

Рэклама

Пакінуць адказ