У дачыненні да вакалісткі гурта Dymna Lotva распачата спецыяльная вытворчасць

Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Манкевіч.

Манкевіч абвінавачваецца паводле артыкулаў аб прапагандзе тэрарызму (ч. 1 арт. 289-1 КК), фінансаванні «тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1 арт. 290-1 КК), садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі (арт. 366-1 КК).

Кацярына Манкевіч — музыкантка, вакалістка метал-гуртоў Dymna Lotva і Hangover in Minsk.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!