У бліжэйшы час будзе абвешчана аб вызваленні больш як 150 беларускіх палітвязняў

У бліжэйшыя гадзіны афіцыйна будзе абвешчана аб вызваленні больш як 150 беларускіх палітвязняў. Пра гэта Reform.news паведамілі некалькі крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Вызваленне ажыццяўляецца ў межах польска-амерыканскага перамоўнага трэка з рэжымам у Мінску. Паводле нашай інфармацыі, вызваленых выдвараюць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.

Як распавялі крыніцы, у Мінску з пачатку тыдня знаходзіцца намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт. Затым да яго далучыўся спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. У чацвер Коўл сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пакуль невядома, хто знаходзіцца ў спісах вызваленых, але амерыканскі бок улічыў пажаданні польскага боку, удакладнілі крыніцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!