Фото: Instagram Игоря Лобана
У Гродне выставілі на аўкцыён кватэру былога следчага і экс-удзельніка ініцыятывы BYPOL Ігара Лобана, піша праваабарончы цэнтр «Вясна». Раней яго завочна прыгаварылі ў Беларусі да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Гаворка ідзе пра трохпакаёвую кватэру плошчай 68,3 кв. м, размешчаную на Індурскай шашы. Маёмасць знаходзіцца пад арыштам і забаронай на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў. У кватэры зарэгістраваныя пяць чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх.
Раней беларускі суд завочна прыгаварыў Лобана да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 200 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у «распальванні варожасці», «змове з мэтай захопу ўлады» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».