У беларуса пры ўездзе з Польшчы забралі пнеўматычны пісталет

Грамадзянін Беларусі пазбавіўся пнеўматычнага пісталета пры ўездзе з Польшчы праз пункт пропуску «Бераставіца». Пра гэта паведамілі ў ДПК.

«У салоне яго аўтамабіля памежны нарад з прымяненнем службовай сабакі выявіў пнеўматычны пісталет. Выяўлены прадмет канфіскаваны і перададзены супрацоўнікам Бераставіцкага РАУС для правядзення экспертызы», — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчына быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!