У Барысаўскім раёне загінуў 6-гадовы хлопчык

Следчы камітэт устанаўлівае абставіны смерці 6-гадовага хлопчыка ў Барысаўскім раёне.

Як паведамілі ў СК, 29 сакавіка дзіця разам з бацькамі знаходзілася ў гасцях у сваякоў у вёсцы Навасёлкі. Каля 17:40 ён застаўся без нагляду ў двары. Праз некаторы час дарослыя заўважылі знікненне дзіцяці і пачалі яго шукаць.

“Праз паўгадзіны дзядуля выявіў дзіця ў рацэ Бярэзіна, за кіламетр ад дома. Медыкі канстатавалі смерць непаўналетняга”, — расказалі ў СК.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Назначана судова-медыцынская экспертыза. Праводзіцца праверка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!