У аэрапорце Мінска затрымалі замежніка з падробленым расійскім пашпартам

У аэрапорце Мінска затрымалі замежніка з падробленым расійскім пашпартам. Ён спрабаваў вылецець у Баку.

Як паведамілі ў ДПК, інцыдэнт адбыўся 13 чэрвеня. Памежнікі выявілі прыкметы падробкі дакумента. Экспертыза пацвердзіла іх падазрэнні. Пашпарт быў цалкам падроблены.

Замежніка змясцілі ў ІЧУ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!