У 18 населеных пунктах Гомельскай вобласці няма электрычнасці праз навальніцу

18 населеных пунктаў Гомельскай вобласці засталіся без электрычнасці праз навальніцу з моцным ветрам. Найбольш пацярпелі Гомельскі, Жлобінскі і Лоеўскі раёны, паведамляе «Гомельэнерга».

Прычынамі адключэнняў сталі абрывы правадоў ліній электраперадачы, выкліканыя падзеннем дрэў, а таксама пашкоджанне апор і іншых элементаў ЛЭП.

Навальнічны фронт выклікаў і іншыя пашкоджанні ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У Буда-Кашалёўскім раёне разбураны цялятнік, у Бабруйскім раёне пашкоджаны дзевяць аўтамабіляў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!