Турчын падпісаў пастанову аб нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб пытаннях нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг».

Дакумент прадугледжвае ўдасканаленне парадку ўзаемадзеяння МЗС, беларускіх замежных устаноў і службовых асоб, замацаваных за асобнымі краінамі і суб’ектамі Расійскай Федэрацыі.

Чакаецца, што дзякуючы пастанове адміністрацыйныя рэсурсы будуць «аптымальна і эфектыўна» задзейнічаны для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама для нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту беларускіх тавараў і паслуг у краіны СНД і «далёкай дугі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!