Турчын і Мішусцін абмеркавалі супрацоўніцтва ў энергетыцы і прамысловасці
Рэдакцыя Reform.news · 22 снежня 2025, 22:18
https://reform.news/be/turchyn-i-mishuscin-abmerkavali-supraco-nictva-jenergetycy-i-pramyslovasci/Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову з расійскім прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным 22 снежня.
Бакі абмеркавалі «актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку сумесныя праекты ў галіне энергетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы», паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Турчын і Мішусцін пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй, важнасць паглыблення інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.
