Тураператар пераносіць чартарныя рэйсы з аэрапорта Вільнюса

Тураператар «Join UP! Baltic» пераносіць чартарныя рэйсы ў Егіпет з Вільнюса ў Каўнас.

Як паведамляе LRT, палёты ў Хургаду з 17 снежня да канца зімовага раскладу ў сакавіку 2026 года будуць выконвацца з Каўнаса.

Рашэнне прынята ў сувязі з перыядычнымі парушэннямі працы аэрапорта Вільнюса з-за метэазондаў кантрабандыстаў.

Раней Finnair абвясціла, што з-за шароў з кантрабандай адмяняе адзін вячэрні рэйс паміж Хельсінкі і Вільнюсам. Яшчэ да гэтага AirBaltic з 20 лістапада перанесла на больш ранні час два свае рэйсы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!