Старонкі праекта «Кастусь» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі. У якасці падставы ўказана рашэнне МУС ад 10.12.2025 № 29ЭК «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці». Яно было апублікавана сёння.
У запісе ўказана, што да ініцыятывы маюць дачыненне Рэзнічак Канстанцін Аляксандравіч, 15.05.1978 года нараджэння, Герасіменка Аляксандр Уладзіміравіч, 30.01.1977 года нараджэння.
«Група грамадзян, якія дзейнічаюць з 2021 года сумесна і ўзгоднена, аб’яднаныя пад агульнай назвай «Кастусь», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — гаворыцца ў «даведачнай інфармацыі».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.