Фото: ГКСЭ
У панядзелак у Стаўбцоўскім раёне ў яры паблізу адной з вёсак быў знойдзены труп мужчыны са слядамі гвалтоўнай смерці.
Як паведамілі ў ДКСЭ, на галаве мужчыны меліся шматлікія пашкоджанні. Раённым аддзелам СК узбуджана крымінальная справа.
“Следча-аператыўнай групай з удзелам спецыялістаў упраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, канфіскаваны аб’екты для правядзення далейшых даследаванняў з мэтай устанаўлення абставін гібелі мужчыны, у тым ліку дакладнай прычыны яго смерці”, — дадалі ў камітэце судовых экспертыз.