Фото: t.me/dsns_kyiv
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Уладзімір Пуцін пагадзіўся не абстрэльваць Кіеў на працягу тыдня з-за халоднага надвор’я, піша Reuters.
«Я асабіста папрасіў прэзідэнта Пуціна не абстрэльваць Кіеў і іншыя гарады на працягу тыдня, і ён пагадзіўся гэта зрабіць», — сказаў ён на сённяшнім пасяджэнні кабінета міністраў, спаслаўшыся на «надзвычай халоднае надвор’е» у рэгіёне.
«Гэта было вельмі міла. Многія казалі: „Не марнуй час, у цябе нічога не атрымаецца“. Але ён гэта зрабіў», — дадаў Трамп.