Трамп заявіў пра магчымасць скарачэння ваеннай прысутнасці ў Германіі
Рэдакцыя Reform.news · 30 красавіка 2026, 08:12
https://reform.news/be/tramp-zajavi-pra-magchymasc-skarachjennja-vaennaj-prysutnasci-germanii/Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плануе скараціць колькасць амерыканскіх войскаў у Германіі.
“Злучаныя Штаты вывучаюць і разглядаюць магчымасць скарачэння колькасці войскаў у Германіі, рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў бліжэйшы час. Дзякуем вам за ўвагу да гэтага пытання!” – напісаў ён у сетцы Truth Social.
Планы ЗША па скарачэнні ваеннай прысутнасці ў Еўропе абмяркоўваюцца з пачатку другой кадэнцыі Трампа. Аднак у апошні час прэзідэнт ЗША неаднаразова выказваў незадаволенасць тым, што частка саюзнікаў па НАТА не падтрымала яго аперацыю супраць Ірана. Ён таксама пагражаў перагледзець адносіны з альянсам. Раней СМІ паведамлялі пра розныя варыянты “пакарання” еўрапейскіх саюзнікаў, уключаючы прыпыненне членства Іспаніі ў НАТА, якія абмяркоўваюцца ў атачэнні Трампа.
