Трамп выступіў за новы дагавор у сферы стратэгічных узбраенняў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць неабходным заключыць новы дагавор у сферы стратэгічных узбраенняў, які прыйдзе на змену СНВ-3, дзеянне якога скончылася 5 лютага.

“Замест таго каб падаўжаць «Новы СНВ» (дрэнна заключанае Злучанымі Штатамі пагадненне, якое, акрамя ўсяго іншага, груба парушаецца), мы павінны даручыць нашым экспертам па ядзерных пытаннях распрацоўку новага, палепшанага і мадэрнізаванага дагавора, які зможа дзейнічаць у доўгатэрміновай перспектыве”, — напісаў ён у сетцы Truth Social.

Трамп таксама падкрэсліў, што Злучаныя Штаты — самая магутная краіна ў свеце. Паводле яго слоў, ён “цалкам перабудаваў узброеныя сілы, уключаючы новыя і мноства мадэрнізаваных ядзерных узбраенняў”.

“Я таксама стварыў Касмічныя сілы і цяпер працягваю аднаўляць нашы ўзброеныя сілы на нябачаным раней узроўні. Мы нават дадаём лінкоры, якія ў 100 разоў мацнейшыя за тыя, што баразнілі моры падчас Другой сусветнай вайны — «Айова», «Місуры», «Алабама» і іншыя. Я прадухіліў ядзерныя войны па ўсім свеце паміж Пакістанам і Індыяй, Іранам і Ізраілем, а таксама Расіяй і Украінай”, — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!