Трамп разглядае ваенную аперацыю па вывазе ўрану з Ірана — СМІ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае правядзенне ваеннай аперацыі з мэтай вывазу з Ірана 450 кг урану. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на афіцыйных асоб.

Рашэнне яшчэ не прынята, аднак, паводле слоў чыноўнікаў, прэзідэнт ЗША ў цэлым застаецца адкрытым да гэтай ідэі. Адначасова Трамп заклікаў аказаць ціск на Іран, каб той пагадзіўся перадаць уран у межах спынення вайны. Ён выразна даў зразумець, што іранцы не могуць пакінуць сабе ўран.

У нядзелю Трамп таксама заявіў, што ЗША і Іран праводзяць сустрэчы «напроста і ўскосна», і што новыя лідараў Ірана паводзяць сябе «вельмі разумна».

«Я думаю, мы заключым з імі здзелку, я амаль упэўнены, але магчыма, што і не», — сказаў ён.

Чакаецца, што перамовы ЗША і Ірана могуць адбыцца ў найбліжэйшы час у Пакістане.

Трамп таксама выказаўся пра магчымасць усталявання кантролю над востравам Харг, дзе знаходзіцца іранскі нафтавы тэрмінал.

“Магчыма, мы зоймем востраў Харг, а можа, і не. У нас шмат варыянтаў. Гэта таксама азначала б, што нам давядзецца прабыць там некаторы час… Я не думаю, што ў іх ёсць якая-небудзь абарона. Мы можам лёгка захапіць яго”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!