Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на борце свайго самалёта заявіў, што яго адміністрацыя разглядае сілавыя варыянты ў дачыненні да Ірана. Раней ён казаў, што ЗША ўмяшаюцца, калі іранскія ўлады будуць жорстка падаўляць пратэсты.
Паводле слоў Трампа, у Іране ўжо ёсць загінулыя ў ходзе пратэстаў. Ён атрымлівае рэгулярныя справаздачы аб сітуацыі ў краіне.
“Вайскоўцы вывучаюць гэта. І мы разглядаем некалькі вельмі сур’ёзных варыянтаў. Мы прымем рашэнне”, — сказаў ён.
На пытанне пра тое, як ЗША адрэагуюць, калі Іран атакуе амерыканскія ваенныя базы, Трамп заявіў, што будуць нанесены “ўдары такога маштабу, якога яны яшчэ не адчувалі”.
Яшчэ адно пытанне датычылася прадастаўлення іранцам спадарожнікавага інтэрнэту Starlink. Трамп адказаў, што абмяркуе гэтае пытанне з Ілонам Маскам.
