Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб перайменаванні возера Антарыа. Цяпер у ЗША яно будзе называцца возера Амерыка.
“Галоўная мэта гэтага — неадкладна змяніць назву возера Антарыа на возера Амерыка. Гэта адбудзецца проста зараз, калі я падпішу ўказ”, – сказаў ён, падпісваючы дакумент.
Пасля падпісання ў Трампа спыталі, ці перадае ён такім жэстам якое-небудзь пасланне Канадзе.
“Цікавае пытанне. Ніякага паслання. Як вы ведаеце, Канада доўгі час падманвала нас у гандлі”, – сказаў ён.
Трамп таксама паабяцаў увесці дадатковыя пошліны і разгорнута паскардзіўся на тое, як Канада эксплуатавала ЗША, а канадскіх чыноўнікаў назваў агіднымі людзьмі.
“Такім чынам, змяненне назвы возера, возера Амерыкі, — гэта тое, пра што я думаў доўгі час. Насамрэч, як вы ведаеце, мы ўзялі тое, што называецца Мексіканскім залівам. Мы змянілі яго назву, і цяпер гэта звычайная назва — Амерыканскі заліў. Так што, калі падумаць пра гэта, у нас ёсць заліў і возера. Цяпер нам патрэбны толькі акіян. Так што, магчыма, нам давядзецца змяніць назву Атлантычнага і/або Ціхага акіяна. Магчыма, мы іх зменім”, – сказаў ён.
