Трамп не верыць, што Кітай і Расія дапамагаюць Ірану
Рэдакцыя Reform.news · 13 кастрычніка 2026, 07:09
https://reform.news/be/tramp-ne-veryc-shto-kitaj-i-rasija-dapamagajuc-iranu/Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не верыць, што Расія і Кітай аказваюць дапамогу Ірану. Пра гэта ён напісаў у сваёй сетцы Truth Social. На яго думку, яны могуць занадта шмат страціць.
“Я бачу мноства каментароў ад радыкальных левых крэтынаў і вар’ятаў пра тое, што Кітай і Расія дапамагаюць «выдатнай» Ісламскай Рэспубліцы Іран. Калі яны і аказваюць нейкую дапамогу, то ў вельмі нязначных маштабах, хоць я ўвогуле ў гэта не веру. Ім ёсць што губляць, да таго ж мы б пра гэта даведаліся — і даведаліся б вельмі хутка! Дзякую за ўвагу да гэтага пытання”, – напісаў ён.
