Трамп лічыць Зяленскага перашкодай да мірнага пагаднення паміж Украінай і РФ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага перашкодай да заключэння мірнага пагаднення паміж Украінай і РФ. Паводле яго слоў, Масква больш гатовая да пагаднення, чым Кіеў.

“Я думаю, ён гатовы заключыць здзелку. Я думаю, Украіна менш гатовая да здзелкі”, — сказаў Трамп Reuters пра Уладзіміра Пуціна.

На пытанне, чаму перамовы да гэтага часу не прывялі да спынення вайны, Трамп адказаў: “Зяленскі”.

«Я проста думаю, што яму, ведаеце, складана да гэтага падысці», — сказаў прэзідэнт ЗША ў адказ на ўдакладняльнае пытанне, чаму ён лічыць Зяленскага перашкодай да заключэння міру.

Разам з тым Трамп заявіў, што гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Украіны на эканамічным форуме ў Давосе, які адбудзецца на наступным тыдні, аднак канкрэтных планаў няма.

Трамп таксама адзначыў, што яму нічога не вядома аб магчымай хуткай паездцы спецпасланніка Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Маскву, пра якую напярэдадні пісалі СМІ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!