Дональд Трамп. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклаў візіт у Кітай. Пра гэта ён заявіў у Белым доме.
«Мы вядзём перамовы з Кітаем. Я хацеў бы паехаць, але з-за вайны я хачу быць тут. Я павінен быць тут.
Мы папрасілі адкласці візіт прыкладна на месяц», — сказаў ён.
Раней візіт Трампа ў Кітай быў анансаваны на 31 сакавіка — 2 красавіка.