Дональд Трамп. Скриншот видео.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклаў удары па іранскай энергетыцы яшчэ на 10 дзён.
“Па просьбе іранскага ўрада, прашу прыняць гэтую заяву як пацвярджэнне таго, што я прыпыняю перыяд разбурэння электрастанцый на 10 дзён”, – напісаў ён у Truth Social.
Нагадаем, у мінулую суботу Трамп выставіў Ірану ультыматум: іранская энергетыка будзе знішчана, калі Тэгеран на працягу 48 гадзін не разблакуе Армузскі праліў. У панядзелак прэзідэнт ЗША заявіў, што адкладае атаку на 5 дзён, бо іранскі бок пайшоў на перамовы і яны пройдуць на працягу гэтага тыдня. Пры гэтым у Іране адмаўляюць, што вядуць перамовы, хаця міністр замежных спраў Абас Аракчы і прызнаў, што прапановы ЗША разглядаюцца.
Чарговы перанос тэрмінаў удару Трамп таксама аргументаваў перамовамі.
“Перамовы працягваюцца, і, нягледзячы на памылковыя заявы фэйкавых СМІ і іншых крыніц, яны праходзяць вельмі добра”, – напісаў ён.