Трамп 13-15 мая наведае Кітай

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведае Кітай 13-15 мая. Даты візіту пацвердзіў кітайскі МЗС.

Дональд Трамп правядзе перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Парадак дня перамоў уключае падаўжэнне пагаднення аб крытычна важных мінералах, абмеркаванне Ірана, Тайваня, штучнага інтэлекту і ядзернай зброі.

Чакаецца, што ЗША і Кітай дамовяцца аб стварэнні форумаў для садзейнічання ўзаемнаму гандлю і інвестыцыям. Пекін таксама можа абвясціць аб закупках самалётаў Boeing, амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі і энерганосьбітаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!