Трамп 13-15 мая наведае Кітай
Рэдакцыя Reform.news · 11 мая 2026, 08:25
https://reform.news/be/tramp-13-15-maja-navedae-kitaj/Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведае Кітай 13-15 мая. Даты візіту пацвердзіў кітайскі МЗС.
Дональд Трамп правядзе перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Парадак дня перамоў уключае падаўжэнне пагаднення аб крытычна важных мінералах, абмеркаванне Ірана, Тайваня, штучнага інтэлекту і ядзернай зброі.
Чакаецца, што ЗША і Кітай дамовяцца аб стварэнні форумаў для садзейнічання ўзаемнаму гандлю і інвестыцыям. Пекін таксама можа абвясціць аб закупках самалётаў Boeing, амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі і энерганосьбітаў.
