Трактар і маршрутка сутыкнуліся ў Глускім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 14:51
https://reform.news/be/traktar-i-marshrutka-sutyknulisja-gluskim-rajone/Сёння ў Глускім раёне адбылося ДТЗ з удзелам трактара і маршруткі.
Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, 45-гадовы кіроўца трактара “Беларус” не саступіў на скрыжаванні дарогу мікрааўтобусу Volkswagen Crafter, у выніку чаго адбылося сутыкненне.
У момант ДТЗ у маршрутцы знаходзіліся 10 чалавек. Ніхто не пацярпеў.


