Свірыдзенка заваяваў срэбра на Паралімпіядзе
Рэдакцыя Reform.news · 11 сакавіка 2026, 14:26
https://reform.news/be/svirydzenka-zavajava-srjebra-na-paralimpijadze/Беларускі паралімпіец Раман Свірыдзенка заваяваў сярэбраны медаль у лыжнай гонцы на 10 км на Паралімпійскіх гульнях у Італіі.
Свірыдзенка выступае ў класе LW2 — LW9 (стоячыя атлеты з паражэннямі канечнасцяў). Учора ён узяў золата ў лыжным спрынце.
У гэтым годзе Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць пад сцягамі сваіх дзяржаў. Беларусь прадстаўляюць чатыры спартсмены.

