Сваякоў былых палітвязняў выклікаюць «на гутаркі» — праваабаронцы
Рэдакцыя Reform.news · 8 жніўня 2026, 17:45
https://reform.news/be/svajako-bylyh-palitvjaznja-vyklikajuc-na-gutarki-pravaabaroncy/У апошнія дні ў Беларусі ўзмацніўся ціск на сваякоў былых палітвязняў. У большасці выпадкаў прыходзяць да родных экс-палітвязняў, якія былі выдвараны з краіны або з’ехалі самі з-за асцярогі пераследу, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
Некаторых выклікаюць «на гутарку» часам па два разы на тыдзень. Людзям пагражаюць, у тым ліку забаронай на выезд з Беларусі, і схіляюць да супрацоўніцтва.
Сілавікі патрабуюць ад сваякоў паўплываць на іх блізкіх, якія жывуць за мяжой, каб тыя перадавалі інфармацыю пра тое, што адбываецца ў актывісцкім асяроддзі. Асаблівая ўвага надаецца людзям, якія плануюць удзельнічаць у акцыях, прымеркаваных да гадавіны пратэстаў 2020 года.
Раней паведамлялася пра ўзмацненне ціску на сваякоў і знаёмых журналістаў, якія з’ехалі з Беларусі.
