Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў рамках ВДС запланаваная на 25 лютага
Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 10:27
https://reform.news/be/sustrjecha-lukashjenki-i-pucina-ramkah-vds-zaplanavanaja-na-25-ljutaga/Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы запланавана на 25 лютага. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар СД Сяргей Глазьеў.
“25 лютага ў Маскве”, — цытуе яго адказ на пытанне пра дату пасяджэння ТАСС.
Паводле слоў Глазьева, на пасяджэнне вынесены вынікі рэалізацыі асноўных напрамкаў выканання дамовы аб СД, а таксама распрацоўка новых саюзных праграм на 2027–2029 гады. Таксама будзе прымацца рашэнне аб прыгранічным руху паміж рэгіёнамі Беларусі і РФ. Раней гэтыя пытанні былі разгледжаны на пасяджэнні Саюзнага Саўміна на ўзроўні прэм’ер-міністраў.
