Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў рамках ВДС запланаваная на 25 лютага

Владимир Путин и Александр Лукашенко на переговорах в Минске Галоўнае
Владимир Путин и Александр Лукашенко, 24 мая 2024 года. Фото: БелТА

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы запланавана на 25 лютага. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар СД Сяргей Глазьеў.

“25 лютага ў Маскве”, — цытуе яго адказ на пытанне пра дату пасяджэння ТАСС.

Паводле слоў Глазьева, на пасяджэнне вынесены вынікі рэалізацыі асноўных напрамкаў выканання дамовы аб СД, а таксама распрацоўка новых саюзных праграм на 2027–2029 гады. Таксама будзе прымацца рашэнне аб прыгранічным руху паміж рэгіёнамі Беларусі і РФ. Раней гэтыя пытанні былі разгледжаны на пасяджэнні Саюзнага Саўміна на ўзроўні прэм’ер-міністраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны