Старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі абраны Павел Севярынец

2 сакавіка адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенні Дня Волі 25 сакавіка. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партый, а таксама саарганізатары акцый у Вільні і Варшаве.

Старшынёй аргкамітэта абраны Павел Севярынец.

Аргкамітэт ставіць перад сабой мэту вызначыць агульныя прыярытэты і ключавыя пасланні святкавання Дня Волі ў гэтым годзе, а таксама каардынаваць і падтрымліваць арганізацыю мерапрыемстваў беларускімі дыяспарамі ў розных гарадах і краінах, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Задача аргкамітэта — садзейнічаць лепшай каардынацыі паміж ініцыятывамі і арганізатарамі акцый у розных гарадах.

Наступнае пасяджэнне запланавана на гэтым тыдні ў пашыраным складзе. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дыяспары і ініцыятыў, якія займаюцца арганізацыяй акцый да Дня Волі па ўсім свеце.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!