Ізраіль ударыў па будынку Савета экспертаў у Іране — СМІ

Ізраіль нанёс удар па будынку Савета экспертаў у горадзе Кум, які выбіраў вярхоўнага лідара Ірана пасля смерці Алі Хаменеі.

Ізраільскі чыноўнік пацвердзіў ізраільскаму інфармацыйнаму агенцтву KAN, што атака была праведзена падчас галасавання.

Іранскае агенцтва IRIB заяўляе, што людзі з будынка былі загадзя эвакуяваныя, ахвяр няма.

Савет экспертаў — дзяржаўны орган у Іране з 88 багасловаў-правазнаўцаў, які абірае вярхоўнага лідара краіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!