Фото: facebook.com/p.dabravolski
Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да журналіста Паўла Дабравольскага завершана. Матэрыялы справы перададзеныя ў Мінскі гарадскі суд, паведамляе БАЖ. Працэс, меркавана, пачнецца ў канцы лютага.
Дабравольскага абвінавачваюць паводле артыкула аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Увосень яго перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 у Калядзічах.
Павел Дабравольскі — былы журналіст Naviny.by. Раней ён супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці.
Добравольскі з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, але ў кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск. У студзені 2025 года яго затрымалі.