Кайса Оллонгрен. Фото: consilium.europa.eu
Спецыяльная прадстаўніца ЕС па правах чалавека Кайса Олангрэн паведаміла, што на працягу пяці дзён да Міжнароднага дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі, які адзначаецца 21 мая, будзе асвятляць лёсы палітвязняў, што знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы: людзей з цяжкімі захворваннямі і інваліднасцю.
Першае відэа яна апублікавала 15 мая ў Instagram, заклікаўшы далучыцца да выказвання салідарнасці з палітвязнямі і патрабаваць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
“На працягу наступных пяці дзён я планую расказваць пра выпадкі палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы — гэта людзі з цяжкімі захворваннямі і людзі з інваліднасцю. Спадзяюся, вы далучыцеся да мяне, каб выказаць салідарнасць з імі і заклікаць да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Вы можаце зрабіць гэта, падзяліўшыся маім паведамленнем са сваімі сябрамі або пакінуўшы каментар пад гэтым відэа”, — заклікала яна.